«Мы пастараемся зьнізіць напружанасьць у дачыненьнях паміж двума бакамі, каб паспрабаваць дзейнічаць адказна і стрымліваць сябе», — сказаў прэм’ер-міністар Сэрбіі Аляксандр Вучыч пасьля сустрэчы.
Перамовы паміж лідэрамі з Прыштыны і Бялграду на самым высокім з дагэтуль зафіксаваных узроўні арганізаваў Эўрасаюз, які імкнецца садзейнічаць вырашэньню канфлікту паміж балканскімі суседзямі, якія імкнуцца ў будучыні ўступіць у ЭС.
Вярхоўны прадстаўнік Эўрасаюзу ў замежных справах і палітыцы бясьпекі Фэдэрыка Магерыні адзначыла пасьля сустрэчы, што нармалізацыя стасункаў зьяўляецца «ключавой для абодвух бакоў у прасоўваньні наперад на шляхах у Эўрапейскі саюз».
Да пачатку перамоў косаўскія лідэры абвінавацілі Сэрбію ў спробе «дэстабілізаваць» Косава. У прыватнасьці, прэзыдэнт Косава Хашым Тачы абвінаваціў Бялград у змове з мэтай узяць пад кантроль анкляў, які быў часткай Сэрбіі да абвяшчэньня Косавам незалежнасьці ў 2008 годзе.