«Лукашэнка бачыць непапулярнасьць міліцыі»

Аляксандар Лукашэнка загадаў скараціць міліцыю. Ці сапраўды эканамічны крызіс дайшоў да такога ўзроўню, што ўлады вымушаныя скарачаць нават сілавыя структуры? Ці паўплываў на гэтае рашэньне Лукашэнкі нэгатыўны грамадзкі імідж беларускай міліцыі? Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць аглядальнікі Радыё Свабода Алег Грузьдзіловіч і Віталь Цыганкоў.