Перагрузка

Жульен Дзюпрэ, «Жняцы загружаюць воз».

1986-ы, сьнежань, Масква, —27... Зьбіраюся ляцець у Віетнам, у тропікі...

Кінуты ў рэдакцыі кажух, зімовыя боты... У «рафіку», які ператварыўся ў сапраўдны лядоўнік, тры гадзіны матляемся па Маскве, зьбіраючы дэлегацыю чыгуначнікаў, што таксама мелася ляцець у Віетнам. Мо яно было б троху хутчэй, каб не заплечнікі з прасамі. Нехта з бывалых людзей параіў прыхапіць як мага больш прасаў — найлепшы падарунак, маўляў, альбо гешэфт... Адзін за адным чальцы дэлегацыі цягаюць тыя цяжкаважныя заплечнікі з паверхаў старых маскоўскіх дамоў.

У самалёце сусед, дасьведчана: «Надзейны самалёт... толькі адзін разьбіўся... перагрузка...»

Азіраюся. Спадарожнікаў няма. Даляцеў.

Потым даведаўся: не пусьцілі. Перагрузка.

Сяргей Ваганаў

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org