Увечары ў Кіеве адбыўся мітынг на месцы забойства першых ахвяраў сілавікоў пад час Рэвалюцыі Годнасьці – вуліцы Грушэўскага.
Мітынг, арганізаваны грамадзкімі актывістамі, сабраў каля паўсотні чалавек. Акрамя таго, шмат людзей прыходзілі проста ўскласьці кветкі і запаліць сьвечку на месцы забойства Міхася Жызьнеўскага ды Сяргея Нігаяна.
Таксама арганізатары акцыі нагадалі, што ў той жа час былі забітыя Раман Сэнык (памёр пазьней у шпіталі) і Юры Вярбіцкі (скрадзены са шпіталю і пакінуты паміраць у лесе).