Ён зацьвердзіў і накіраваў на разгляд Сэнату новых членаў адміністрацыі.
У тым ліку падпісаў закон, які дазваляе Джэймсу Мэцісу заняць пасаду міністра абароны раней належнага паводле ранейшага закону тэрміну — пасьля выхаду ў адстаўку.
Трамп таксама заклікаў увесьці нацыянальны дзень патрыятызму.
Гэта асадкі, якімі прэзыдэнт Трамп падпісваў свае першыя ўказы. На іх выява ягонага подпісу. Прысутныя атрымалі гэтыя асадкі ў якасьці сувэніраў.