Першыя водгукі на інаўгурацыйную прамову Трампа

Многія камэнтатары адзначаюць, што прамова была «канцэнтратам» яго перадвыбарных выступленьняў, якія даволі часта выбіваліся з палітычнага «мэйнстрыму».

Камэнтатар Politico Эліяна Джонсан: «Гэта інтэлектуальная абарона ідэі нацыянальнай дзяржавы». Амэрыка — на першым месцы «для Трампа — гэта заклік да патрыятызму, умацаваньне межаў, абарона амэрыканскіх грамадзян. І з пункту гледжаньня яго асобы, і з пункту гледжаньня сутнасьці ягоных словаў, менавіта гэтага варта чакаць ад прэзыдэнцтва Трампа».

Крытычна настроены ў адносінах да Трампа кансэрватар Біл Крыстал: «Я толькі што перачытаў першую інаўгурацыйную прамову Рэйгана. Тыя, хто кажа, што Трамп падобны на яго, хай таксама яе перачытаюць. Ён не падобны».

Журналіст The New York Times Джонатан Марцін: «Гэтая прамова паказвае, што ў нас цяпер першы ў гісторыі прэзідэнт-папуліст».

Стывен Мілер: «Трамп змагаўся супраць абедзьвюх партый. І яго прамова таксама была скіраваная супраць іх. Справа ў тым, што людзі стаміліся ад абедзьвюх партый. Ды ня так ужо цяжка ў гэтым разабрацца».