«Купляй амэрыканскае і наймай амэрыканцаў». 15 тэзісаў інаўгурацыйнай прамовы Трампа
Разам мы вызначым курс Амэрыкі і сьвету на доўгія гады наперад.
Сёньня ўлада перадаецца з Вашынгтону, акруга Калюмбія, у рукі народу.
Вашынгтон квітнеў, але людзі не багацелі разам зь ім.
Палітыкі ўзбагачаліся, але працоўныя месцы скарачаліся.
Істэблішмэнт абараняў сябе, але не грамадзян краіны.
У краіне шмат грошай, але многія ня могуць атрымаць адукацыю, квітнее злачынства, банды, наркотыкі.
Мы ўзбагачалі замежнікаў за кошт амэрыканскай прамысловасьці, субсыдавалі чужыя войскі, дапускаючы зьнясіленьне нашых узброеных сіл, абаранялі чужыя межы, адмаўляючыся абараняць нашы ўласныя.
Кожная дзяржава павінна ведаць: ад гэтага дня толькі Амэрыка вышэйшая за ўсё.
Мы павінны абараняць нашы межы ад зла, якое сыходзіць зь іншых краінаў, крадзе нашы працоўныя месцы.
Амэрыка пачне зноў перамагаць.
У нас будуць 2 простыя правілы: купляй амэрыканскае і наймай амэрыканцаў.
Мы не спрабуем навязаць на лад жыцьця, мы хочам, каб ён стаў прыкладам.
Мы ўзмоцнім нашы альянсы і сфармуем новыя, цалкам выкаранім радыкальны ісламскі тэрарызм.
Мы гатовыя разгадаць загадкі космасу, пазбавіць сьвет ад хваробаў і задзейнічаць заўтрашнія тэхналёгіі.
Разам мы зноў зробім Амэрыку моцнай, багатай, зноў гордай, бясьпечнай і вялікай.