«Дармаедка» з-пад Жабінкі: няхай мяне на мыліцах забіраюць на 15 сутак
Your browser doesn’t support HTML5
Жыхарцы вёскі Падлесьсе Жабінкаўскага раёну Людміле Купраш прыйшоў «ліст шчасьця». Жанчына з мноствам хваробаў кажа, што ня можа працаваць, а мэдыкі не даюць ёй групу інваліднасьці. З чаго плаціць падатак на «дармаедзтва», яна ня ведае: «Няхай садзяць на 15 сутак».