Ратавальнікі знайшлі шасьцярых выжылых пад абломкамі італьянскага гатэля Rigopiano, які накрыла лявінай больш за суткі таму. Італьянскія СМІ паведамляюць, што пацярпелых яшчэ не дасталі на паверхню.
Ратавальнікі знайшлі васьмёра выжылых пад абломкамі італьянскага гатэля Rigopiano, які накрыла лявінай больш за суткі таму. Італьянскія СМІ паведамляюць, што двое пацярпелых ужо ўдалося дастаць на паверхню.
У сераду ўвечары ў гарах Гран-Сасо ў цэнтральнай Італіі сышла сьнежная лявіна, справакаваная землятрусам. Яна накрыла гатэль, у якім маглі знаходзіцца каля 30 чалавек. Ратавальнікі змаглі дабрацца да месца здарэньня толькі праз некалькі гадзін з прычыны складаных умоваў надворʼя.