Партызанскія ахвяры Тарасавіч
Your browser doesn’t support HTML5
У вёсцы Тарасавічы на могілках ёсьць два незвычайныя помнікі. У магілах ляжаць дзьве сям'і. У адной чатыры чалавекі, у другой шэсьць. І дата сьмерці ў гэтых людзей адна. 13-га жніўня 1943-га году. Што адбылося ў той дзень? І чаму пра гэтыя ахвяры вайны не прачытаеш у кнігах? Па адказы мы едзем у Тарасавічы і Боўцічы.