Мяжа

Ён увесь час кудысьці імкнуўся, штосьці ствараў, зьмяняў. Жаданьне рухацца, не прыпыняцца, шукаць жыло ў ім. Яго вабілі, цягнулі да сябе высокія гмахі, дахі.

Толькі жоўты агеньчык

моўчкі вызначыць шлях.

Сіл ня хопіць. Заенчыш,

не ўзьбярэсься на дах.

Марыў пра палёт-бясконцасьць, палёт-вяртаньне: «Паляціш, нібы вецер, зьверху — уніз, зьнізу — уверх...» Але такі палёт бывае толькі ў снох-мроях.

Усё гэта ў вершы Юры Гуменюка «Мяжа», напісаным 23 верасьня 1991 году. Да ягонага апошняга палёту з даху шматпавярховіка было яшчэ вельмі далёка. І ўжо 4 гады мінула, як паэт пераступіў мяжу.

Альжбета Кеда

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org