Пасьля шпіталізацыі ў суботу былога прэзыдэнта ЗША Джорджа Буша-старэйшага была шпіталізаваная і ягоная жонка Барбара. Пра гэта паведамляе Аssociate Press.
91-гадовая Барбара Буш была шпіталізаваная ў якасьці засьцярогі, сказаў прэсавы сакратар былога прэзыдэнта. Самога Джорджа Буша-старэйшага паклалі ў адзін са шпіталёў гораду Г’юстан у штаце Тэхас з прычыны пнэўманіі. Цяпер ён знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленьні.
92-гадовы Джордж-Буш старэйшы займаў пасаду прэзыдэнта ЗША з 1989 па 1993 гады, сёньня ён — найстарэйшы з жывых экс-прэзыдэнтаў Амэрыкі.