Чэхія дагэтуль сутыкаецца з наступствамі аварыі на Чарнобыльскай АЭС 1986 году.
Тэрыторыя краіны таксама была забруджаная радыяцыяй — радыяактыўная хмара прайшля над Эўропай тройчы. Практычна палова дзікоў, адлоўленых у лясах запаведніка Шумава, што на захадзе Чэхіі, да гэтага часу «сьвеціцца», паведамляе Чэскае Радыё.
Падвышаны ўзровень радыяцыі, якую выпраменьваюць жывёлы, зьвязаны з тым, што яны ядуць аленевыя труфэлі — грыбы, якія растуць пад зямлёй і акумулююць у сабе радыяцыю.
Тушы радыяактыўных дзікоў, як паведаміў кіраўнік Аддзяленьня бясьпекі прадуктаў харчаваньня Дзяржаўнай вэтэрынарнай управы Чэхіі Іржы Драпал, падлягаюць зьнішчэньню.