Прэзыдэнт Малдовы Ігар Дадон заявіў у Маскве падчас сустрэчы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным, што не выключае адмовы ад пагадненьня аб асацыяцыі з ЭЗ.
Паводле Дадона, гэта магло б стаць магчымым у выпадку, калі на наступных выбарах Партыя сацыялістаў атрымае большасьць у парлямэнце.
Ігар Дадон заявіў, што «шмат разоў» выступаў супраць заключэньня пагадненьня аб асацыяцыі з Эўразьвязам. Паводле яго словаў, гэтае пагадненьне не прынесла ніякай карысьці Малдове — краіна страціла расейскі рынак, пры гэтым, адзначыў Дадон, малдаўскі экспарт у краіны ЭЗ таксама скараціўся.
Малдова падпісала ў 2014 годзе пагадненьне аб асацыяцыі з разьвязам. Масква, у якасьці меры ў адказ на гэты крок Кішынэву, увяла супраць Малдовы новыя мытныя тарыфы і адмовілася ад значнай часткі малдаўскага імпарту ў Расею.