Эўрапейскі суд правоў чалавека прызнаў, што гэтак званы расейскі «Закон Дзімы Якаўлева», які забараняе амэрыканскім сем’ям усынаўляць дзяцей з Расеі, — неправамерны.
Пра гэта гаворыцца на афіцыйным сайце суду.
Такім чынам суд стаў на бок 16 грамадзянаў ЗША, якія мелі намер усынавіць з Расеі і ўжо пачалі афармляць неабходныя дакумэнты, але не змаглі завяршыць працэдуру з прычыны прыняцьця закону і яго ўступленьня ў сілу 1 студзеня 2013 году. Ім прысуджана кампэнсацыя 75 тысяч эўра.
Усяго ў суд зьвярнуліся 45 амэрыканскіх грамадзян, якія зьбіраліся ўсынавіць 27 дзяцей. Яны ўжо пасьпелі сустрэцца зь дзецьмі, а некаторыя атрымалі пацьвярджэньне ад уладаў, што іх сем’і падыходзяць для ўсынаўленьня.
«Закон Дзімы Якаўлева», які забараняе ўсынаўленьне расейскіх сірот у ЗША, быў падпісаны прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным 28 сьнежня 2012 году і набыў моц праз тры дні.