гендэр

Бэртальд Вольцэ, «Назойлівы кавалер» (1874).

упершыню ў жыцьці атрымаў заўвагу ад сваёй жанчыны, што занадта шырока сяджу ў вагоне мэтро.

зашмат развальваюся, ногі ў розныя бакі... ня ведаў нават, што адказаць ёй.

я так сяджу, бо зразумела, што зьвесьці ногі мне замінае тое, што ў мяне паміж ног...

пачалі гутарыць пра гэта, і высьветлілася, што яе гэта заўжды засмучала сярод мужчын.

працягнулі гутарку, і высьветлілася, што ў прынцыпе добра было б мне ня толькі ногі стульваць, але пачаць пісаць седзячы на ўнітазе, бо калі я падымаю сядзеньне, я яго потым не апускаю, а попай шлёпацца на халодны белы ўнітаз — непрыемна.

чамусьці выпраўляцца вінны толькі я.

а.і. бацкель

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org