Сёньня пачаўся афіцыйны візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Эгіпэт.
Самалёт Лукашэнкі прызямліўся ў Каірскім міжнародным аэрапорце каля поўдня — ля трапа яго сустрэў міністар па справах турызму Эгіпту Махамед Эхіа Рашыд.
Пасьля гэтага Лукашэнка накіраваўся ў палац «Аль-Ітыхадыя» на сустрэчу з прэзыдэнтам Эгіпту Абдэль Фатахам Аль-Сісі ў фармаце «сам-насам». Затым перамовы двух прэзыдэнтаў пройдуць у пашыраным складзе, піша БелТА.
Фэльдмаршал Аль-Сісі ўзначальвае Эгіпет з 2014 году. Ён адыграў ключавую ролю ў ваенным перавароце ў 2013 годзе, у выніку якога быў зрынуты прэзыдэнт Мухамэд Мурсі.
Заўтра Лукашэнка сустрэнецца з прэмʼер-міністрам Эгіпту Шэрыфам Ісмаілам, а таксама возьме ўдзел у беларуска-эгіпецкім дзелавым форуме.
Таваразварот Беларусі з Эгіптам у 2013-2015 года вагаўся з 61 да 186,3 млн даляраў.