Расея і Ўкраіна правялі вайсковыя вучэньні на адлегласьці 400 кілямэтраў

Расейская ракетная сыстэма С-400 «Трыюмф»

Расея і Ўкраіна правялі вайсковыя вучэньні за 400 кілямэтраў адно ад аднаго. Пра гэта паведамляюць міністэрствы абароны дзьвюх краін.

Кіеў праверыў падразьдзяленьні супрацьпаветранай абароны ў Херсонскай вобласьці — непадалёк ад адміністрацыйнай мяжы з анэксаваным Расеяй Крымам. Асаблівасьцю вучэньняў было выкананьне падразьдзяленьнямі СПА заданьняў у любы час сутак.

Раней Масква разьмясьціла ў анэксаваным Крыме — у раёне Феадосіі — дадатковыя зэнітныя ракетныя сыстэмы С-400 «Трыюмф». У суботу, 14 студзеня, яны заступілі на баявое дзяжурства. Расейская ракетная сыстэма дазваляе адначасова суправаджаць і зьнішчаць да трохсот паветраных і наземных цэляў.