Раней у панядзелак, 9 студзеня, апазыцыйная большасьць у парлямэнце Вэнэсуэлы прызнала Мадуру такім, які «пакінуў свой пост», з прычыны яго бязьдзейнасьці ў барацьбе з крызысам. Пры гэтым дэпутаты спасылаліся на палажэньне артыкулу канстытуцыі, якая дапускае прызначэньне новых выбараў прэзыдэнта ў выпадку прызнаньня кіраўніка дзяржавы адсутным на пасадзе.
У Вэнэсуэле некалькі гадоў працягваецца эканамічны крызыс. У краіне адбываюцца рэгулярныя адключэньні вады і сьвятла, не хапае прадуктаў харчаваньня і лекаў. МВФ ацэньвае гадавую інфляцыю ў Вэнэсуэле ў 500 адсоткаў, называючы яе самай вялікай у сьвеце. Мадура сьцьвярджае, што ў сытуацыі вінаватыя апазыцыя і ЗША, якія пачалі «эканамічную вайну».
У сьнежні 2015 гады апазыцыя выйграла парлямэнцкія выбары. Ад таго часу парлямэнт робіць крокі для адстаўкі Мадуры — у прыватнасьці, быў пачаты збор подпісаў для рэфэрэндуму аб яго адстаўцы. Дэпутаты таксама спрабавалі пачаць супраць Мадуры судовы працэс. Аднак урад і Вярхоўны суд краіны, якія па-ранейшаму цалкам кантралююцца прыхільнікамі прэзыдэнта, блякавалі любыя заканадаўчыя ініцыятывы парлямэнту.