Калгасная праўда

Яўгеній Кацман, «Калязінскія каруначніцы» (1928).

Убачыў аб’яву: «Продам „Колхозную правду“ 1951 г. — 3 экз.» Прозьвішча, тэлефон...

Адразу згадаўся Даніла Еўзікаў, мой першы настаўнік у газэтнай справе. На пытаньне «А што такое шапка?», ён моўчкі выцягнуў шуфлядку пісьмовага стала і дастаў папярэднюю «Сельской газете», дзе я толькі ўладкаваўся, «Колхозную правду». «Вось, глядзі, — разгарнуў пажаўцелую паперу, — гэта і ёсць „шапка“...» Уверсе, аршыннымі літарамі празь дзьве старонкі, цягнулася: «Лекции — колхозникам, хлеб — государству!»

...Еўзікаў быў негаваркім, зьнешне сумным, але вельмі ўедлівым чалавекам. Як ні хаваў хітрэнную ўсьмешку, тая «шапка» ў адрозьненьне ад некаторых сучасных была чыстай праўдай, без усялякага прапагандысцкага словаблудзтва. Больш выразнай дзяржаўна-ідэалягічнай канструкцыі я не сустракаў...

Сяргей Ваганаў

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org