Большасьць расейцаў задаволеныя сваім жыцьцём, але ўсё яшчэ хвалююцца наконт сытуацыі ў краіне. Пра гэта сьведчыць апытаньне дасьледчага цэнтру ВЦИОМ, праведзенае ў сьнежні 2016 году.
72% апытаных расейцаў ацэньваюць сытуацыю, якая склалася канкрэтна ў іх жыцьці, як добрую. Крыху больш за чвэрць апытаных заявілі, што незадаволеныя сваім жыцьцём.
Сытуацыю, якая склалася ў краіне ў цэлым, расейцы таксама ацэньваюць даволі пазытыўна — добрай яе назвалі 56% апытаных. У сьнежні 2015 году такіх было 46%.
Паводле дасьледаваньня Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця, колькасьць задаволеных жыцьцём расейцаў складае 32%. Расея паводле ўзроўню задаволенасьці жыцьцём насельніцтва знаходзіцца ў канцы сьпісу зь дзясятку краін зь пераходнай эканомікай. Экспэрты зьвязваюць гэта з нэгатыўнымі ацэнкамі сытуацыі ў эканоміцы.
У другой палове 2016 году розныя апытаньні зафіксавалі паляпшэньне настрояў расейцаў