8 студзеня ў некаторых раёнах краіны тэмпэратура будзе дасягаць −32 °. Праз гэткую сьцюжу абʼявілі аранжавы ўзровень небясьпекі.
Пра гэта паведамляе паведамляе БелаПАН са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтар гідрамэтэаралёгіі, кантролю радыяактыўнага забруджваньня і маніторынгу навакольнага асяродзьдзя.
Аранжавы ўзровень небясьпекі абвяшчаецца, калі ўмовы надворʼя ўяўляюць рэальную небясьпеку для людзей.
Паводле сыноптыкаў, 8 студзеня ў Беларусі мінімальная тэмпэратура паветра ўначы будзе мінус 20–27 °С, на поўначы пры праясьненьнях мінус 28–32 °С, на паўднёвым усходзе — мінус 17–19 °С; максымальная днём — мінус 10-17 ° С, на паўночным усходзе да мінус 20 градусаў Цэльсія.
У панядзелак 9 студзеня мінімальная тэмпэратура паветра ўначы будзе дасягаць мінус 13–20 °С, пры праясьненьнях мінус 21–26 °С; максымальная днём — мінус 5–12 °С, на ўсходзе да мінус 15 °С