Пяць чалавек забітыя, восем дастаўленыя ў бальніцы. Чалавек, які страляў, затрыманы і знаходзіцца ў паліцыі. Напад адбыўся ў аэрапорце гораду Форт-Лодэрдэйл, штат Флорыда.
Пра гэта паведамляюць міжнародныя агенцтвы і амэрыканскія тэлеканалы.
Надзвычайная сытуацыя захоўваецца у тэрмінале нумар два, у раёне багажнага аддзяленьня, паведамляецца ў Твітэры на старонцы аэрапорта.
Форт-Лодэрдэйл — курортны горад на ўсходнім узьбярэжжы паўднёвай Флорыды, разьмешчаны паміж гарадамі Маямі і Уэст-Палм-Біч. Насельніцтва — каля 170 тысяч чалавек. Штогод гэты папулярны турыстычны горад наведваюць мільёны турыстаў.