Суд горада Эрзурум на ўсходзе Турэччыны прысудзіў да пажыцьцёвага зьняволеньня двух вайскоўцаў па абвінавачваньні ў датычнасьці да падрыхтоўкі дзяржаўнага перавароту 15 ліпеня мінулага года.
Суд пастанавіў, што былы палкоўнік Мурат Кочак і былы маёр Мурат Ылмаз вінаватыя ў спробе гвалтоўна зьмяніць канстытуцыйны лад у краіне.
Абодва яны не прызналі сваю віну.
Асуджаныя вайскоўцы ў момант спробы дзяржаўнага перавароту несьлі дзяжурства ў будынку камандаваньня гарадзкой жандармэрыі.
Улады Турэччыны лічаць, што за арганізацыяй спробы зьвяржэньня ўлады стаіць апазыцыйны прапаведнік Фэтхулах Гюлен, які жыве ў ЗША.