Як шляхціцы пасьля сьмерці "падарожнічалі"?
Your browser doesn’t support HTML5
Пахаваньне блізкага чалавека – драматычная падзея. Яна напоўненая глыбокімі перажываньнямі, душэўнай пакутай. Менавіта таму звычайна людзі ня надта любяць яго расьцягваць. Беларусы традыцыйна хаваюць сваіх памерлых сваякоў на другі, часьцей нават на трэці дзень. А як гэта пытаньне вырашала беларуская шляхта ў старадаўнія часы? Гутарка Вячаслава Ракіцкага з кандыдатам гістарычных навук Сяргеем Грунтовым.
Перадача Вячаслава Ракіцкага пра культуру, гісторыю і мастацтва, іх ролю ў сучасным сьвеце і гістарычным разьвіцьці грамадзтва.