космас

Джон Томас Піл, «Улюбёнец» (1853)

пазнаёміўся з дзяўчынкай Стасяй. унікальнае дзяўчо, са сваім незвычайным сьветапоглядам, яшчэ не сапсаваным школай... бо школа будзе праз год.

Стася чытае, шмат разважае і можа за хвіліну прыдумаць гульню... любую, у залежнасьці ад таго, ці хочаш ты актыўны ўдзел прымаць, ці валяцца на канапе.

у Стасі ўнікальны сьпіс таго, што яна любіць, а што не, і рэчаў, якія яна паставіла пасярод двух сьпісаў.

жонка паказвае дзяўчынцы фота, дзе я з галавою накрыты сплю, літаральна падобны на мех бульбы, а побач наш сабачка.

Стася: а чаму ты дома — мех бульбы, а ў нас — чалавек? табе так падабаецца жыць?

а.і. бацкель


Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org