Аляксандар Лукашэнка сёньня, адказваючы на пытаньні журналістаў падчас наведваньня Мікалаеўшчынскага дома-інтэрната, распавёў, які падарунак хацеў бы атрымаць у новым годзе.
Як піша БелТА, журналісты пацікавіліся, ці ёсьць падарунак, які марыць атрымаць Лукашэнка, на што ён адказаў:
«Так, ёсьць — гэта 500 даляраў у сярэднім (сярэдняя зарплата па краіне. — РС). Гэта быў бы для мяне падарунак, я пра гэта мару».
Пры гэтым прэзыдэнт падкрэсьліў, што для дасягненьня названай мэты трэба будзе прыкласьці калясальныя намаганьні.
«Хто ў гэта не верыць — я шкадую. Хто закліканы гэта зрабіць, але не хоча — зь імі мы разьвітаемся. Чаго б нам гэта ні каштавала, мы будзем ісьці да гэтай мэты», — падкрэсьліў Лукашэнка.