Мана

Ларс Гертэрвіг, «Краявід» (1902)

Дзед расказваў. Зіма была завейная.

І неяк з самай раніцы дзед адправіў на санях свайго сына, майго бацьку, у суседнюю вёску завезьці мяшок мукі сваяку. Дарога невялікая, але прайшло паўдня, а хлопец усё не вяртаецца. І выйшаў дзед на дарогу, каб паглядзець, ці хто едзе. І бачыць — кругом балотца, што паміж Пугачамі і Татарамі, мой бацька сноўдаецца на санях. Давялося дзеду ісьці і самому браць у рукі лейцы, бо майго бацьку паўдня вакол балота нейкая мана вадзіла.

Віктар Шніп

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org