Яны лічаць неабходным пакараць Маскву за арганізацыю кібэратак падчас выбарчай кампаніі і паказаць будучай адміністрацыі, што кангрэсмэны ад абедзьвюх партыяў адзіныя ў гэтым пытаньні. Пра гэта агенцтву Associated Press заявіла ў тэлефонным інтэрвію сэнатарка-дэмакратка Эмі Клобушар, якая знаходзіцца ў Латвіі, дзе яна далучылася да сэнатараў-рэспубліканцаў Джона Макэйна і Ліндсі Грэма, якія наведваюць краіны Балтыі, Украіну і Грузію з мэтай паказаць ім, што ЗША ня маюць намеру адмаўляцца ад сваіх абяцаньняў іх падтрымліваць.
Раней паведамлялася, што прэзыдэнт ЗША Барак Абама 29 сьнежня аб’явіў пра новыя санкцыі супраць Расеі. Чакаецца, што Абама назаве імёны расейцаў, якія маюць дачыненьне да «кампаніі дэзынфармацыі» падчас прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША.