Саўка ды Грышка вітаюць Новы Год

Your browser doesn’t support HTML5

Музычныя героі Лявона Вольскага разьвітваюцца з 2016-м годам і спадзяюцца, што наступны год будзе лепшым.

Саўка:
Новы год
Пускай скарэй прыдзёт!
Бо старый быў какой-та...
Какой-та быў ня тот.

Грышка:
Год стары
Мы пражылі, сябры.
Ён нейкі быў нядобры,
Халера йго бяры!

Рэфрэн (разам):
Налівай шампанскае!
Вернем часы панскія -
Па пяцьсот даляраў
Будзем зарабляць.
І загляне сонца
Ў нашае ваконца.
Галоўнае — надзею
На гэта не губляць.

Грышка:
Год стары
Зьнікае ў віры.
Сыходзіць ён, нарэшце,
Шаноўныя сябры!

Саўка:
Новы год
Пусьць пляшэт і паёт!
Пусьць будзет он вясёлы,
Как новы анягдот!