Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на першага намесьніка старшыні прэзыдыюму Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргея Чыжыка.
Сяргей Чыжык ня выключыў, што адпаведная дамова можа быць заключаная ў першым паўгодзьдзі 2017 году. Адзначыўшы, што цікавасьць да супрацоўніцтва зь Беларусьсю ў гэтай галіне праяўляюць Расея, Віетнам і Туркмэністан, ён падкрэсьліў, што самым галоўным партнэрам выступае Кітай.
«Мы рыхтуем з Кітаем стварэньне сумеснай вытворчасьці. Гэта найбуйнейшая кампанія КНР, думаю, і ў сьвеце. Стварэньне сумеснай вытворчасьці плянуецца ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень», — сказаў Сяргей Чыжык.
Ён адзначыў, што ў Беларусі ўнутраны рынак бесьпілётнікаў мае высокую ёмістасьць, але вытворцам неабходна арыентавацца на экспарт.
«У сьвеце вельмі высокая канкурэнцыя на рынку бесьпілётных лятальных апаратаў. Калі мы не аб’яднаемся з моцнымі кампаніямі, то ўтрымацца там будзе вельмі складана», — лічыць Сяргей Чыжык.