28 сьнежня ў Менскім гарадзкім судзе будзе абвешчаны прысуд у справе Вячаслава Давыдовіча, былога старшыні міжнароднай дабрачыннай арганізацыі «У дапамогу дзецям-сіротам».
Вядома, што справа разглядалася некалькі месяцаў у закрытым рэжыме, ён абвінавачваецца ў цяжкіх злачынствах, пацярпелымі былі прызнаныя дзясяткі дзяцей.
Давыдовіча абвінавачваюць у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці, зьвязанай з атрыманьнем прыбытку ў асабліва буйным памеры.
Вячаслаў Давыдовіч працаваў у свой час у міліцыі і адміністрацыі Лукашэнкі, ён сябраваў з адным з фігурантаў «справы пэдафілаў», прадастаўляючы яму свой асабняк.