Агучаны дыягназ Кондруся: «Абвостранае разуменьне сваіх правоў, пратэставая рэакцыя»

Уладзімер Кондрусь

У судзе Маскоўскага раёну Менску агучаны вынікі комплекснай псыхоляга-псыхіятрычнай экспэртызы ўдзельніка Плошчы-2010 Уладзімера Кондруся, што праводзілася пасьля пачатку суду.

«Кондрусь пакутуе на зьмешанае шызоіднае расстройства псыхікі. Дысгармонія асобы, пратэставая рэакцыя, няздольнасьць падтрымліваць доўгатэрміновыя стасункі зь людзьмі, павышаны самааналіз, абвостранае разуменьне сваіх правоў. Але памяць добрая. Адмова ад прыёму ежы і знаходжаньня ў судзе — рэакцыя пратэсту. Можа знаходзіцца ў судзе. Але праз парушэньні ў эмацыйнай сфэры недакладна трактуе паводзіны іншых людзей. Патрэбны нагляд і лячэньне», — гаворыцца ў заключэньні.

На гэтым абвяшчэньне матэрыялаў справы было завершана. Цяпер пачынаецца агляд рэчавых доказаў.