Ізраіль перагледзіць свае адносіны з ААН

Біньямін Нэтаньягу

Ізраільскі прэмʼер-міністар Біньямін Нэтаньягу даў распараджэньне спыніць узносы ў бюджэты пяці структур ААН, якія, па яго словах, асабліва варожа настроены да Ізраілю.

Пра якія менавіта ведамства ідзе гаворка Біньямін Нэтаньягу не ўдакладніў.


Ізраіль мае намер перагледзець адносіны з Арганізацыяй Абʼяднаных Нацый пасьля прыняцьця Радай Бясьпекі 23 сьнежня рэзалюцыі з патрабаваньнем спыніць пашырэньне габрэйскіх паселішчаў у Палестыне.

Кіраўнік ізраільскага ўраду таксама рэзка раскрытыкаваў пазыцыю ЗША, якія ўстрымаліся пры галасаваньні ў Радзе Бясьпекі. Тады як у мінулым неаднаразова карысталіся правам вета ў выпадках спробы аказаць на Ізраіль міжнародны дыпляматычны ціск.

Абраны прэзыдэнт Дональд Трамп заявіў 24 сьнежня, што галасаваньне Рады Бясьпекі ААН з патрабаваньнем да Ізраіля спыніць будаўніцтва паселішчаў на акупаванай палестынскай тэрыторыі зробіць мірнае пагадненьне значна больш складаным.