Злучаныя Штаты ўвялі санкцыі супраць расейскіх банкіраў і сырыйскіх міністраў — з прычыны іх дачыненьня да ваенных дзеяньняў у Сырыі, ахвярамі якіх сталі сотні тысяч людзей.
Візавыя і фінансавыя абмежаваньні распаўсюджваюцца на дзевяць членаў кіраўніцтва «Темпбанку», які базуецца ў Маскве.
Уключаныя ў «чорны сьпіс» і 5 кіраўнікоў сырыйскіх міністэрстваў: прамысловасьці, камунікацый і тэхналёгій, нафты і мінэральных рэсурсаў, фінансаў, транспарту, інфармацыі — і кіраўнік цэнтральнага банку.
Пад санкцыі трапілі 5 сырыйскіх або зьвязаных з Сырыяй кампаній.