Новы альбом, які сам Уладзімер Пугач называе «аптымістычным», выйдзе ў 2017 годзе.
«Мы жывем у эру хвілінных ідэалаў, аднадзённых міталягемаў і лічбавай ахлакратыі. Пакажыце мне чалавека, які час ад часу не стамляецца ад гэтага», — кажа лідэр гурту Уладзімер Пугач. — Каму ня хочацца спыніцца, аддыхацца і падумаць пра тое, што для яго папраўдзе істотна. Нас зашмат падзяляе ў сучасным сьвеце, але ёсьць рэчы, якія нас аб’ядноўваюць. Гэтая песьня пра іх«.
Традыцыйна рамантычны канцэрт «J:Морс» адбудзецца у Prime Hall 14 лютага.
«J:Морс» — адзін з самых папулярных беларускіх рок-гуртоў, які існуе з 1999 году. Гурт мае каля дзясятку ўласных альбомаў, удзельнічаў у шэрагу знакавых супольных праектаў, сярод якіх «Viza» Незалежнай Рэспублікі Мроя (2003) і «Такога няма нідзе» (2009).