Грузавік наехаў на натоўп на кірмашы ў Бэрліне

Your browser doesn’t support HTML5

12 чалавек загінулі, 50 параненыя ў выніку наезду грузавіка на натоўп на кірмашы ў Бэрліне. Грузавік, душачы людзей і гандлёвыя палаткі, праехаў ад 50 да 80 мэтраў. У яго кабіне знаходзіліся два чалавекі. Адзін з іх, які сядзеў на пасажырскім месцы, знойдзены паліцыяй мёртвым. Кіроўца грузавіка выскачыў з машыны і паспрабаваў уцячы. Меркаваны злачынец быў затрыманы паліцыяй прыкладна за два кілямэтры ад месца здарэньня. Паліцыя не выключае вэрсію тэракту.