Рада Бясьпекі ААН прыняла рэзалюцыю па Ўсходнім Алепа

Алепа

ААН патрабуе весьці міжнародны «адэкватны, абʼектыўны і непасрэдны маніторынг» эвакуацыі мірнага насельніцтва з гэтага сырыйскага гораду.

Рэзалюцыя ААН таксама патрабуе ад усіх бакоў канфлікту гарантаваць бясьпеку і доступ ва ўсе раёны міжнародных назіральнікаў.

Паводле ўладаў Турэччыны, з усходніх раёнаў Алепа вывезены каля 20 тысяч чалавек. Эвакуацыя стала магчымай у выніку інтэнсіўных перамоваў паміж Расеяй, якая падтрымлівае рэжым Башара Асада, і Турэччынай, якая ваюе на баку паўстанцаў.