Пра гэта са спасылкай на ТАСС паведамляе TUT.BY
Дварковіч таксама адзначыў, што Расея чакае ад Беларусі поўнага пагашэньня аплаты за газ за 2016 год, авансавага плацяжу для недастаткова. Поўная сума доўгу — 281 мільён даляраў.
Раней ва ўрадзе Беларусі паведамілі, што перавялі Расеі аванс аплаты за газ «ў якасьці жэсту добрай волі». Сума авансу не агалошвалася.
Нафтагазавы канфлікт паміж Беларусьсю і Расеяй пачаўся з таго, што ў сувязі з сусьветным падзеньнем цэнаў на энэрганосьбіты Менск назваў справядлівай цану расейскі газ, які пастаўляецца ў Беларусь, — 73 даляры за 1 тысячу кубамэтраў. Расея раней настойвала на выкананьні дзеючага кантракту на пэрыяд 2015-2016 гадоў. У межах яго агаворана формула: цана Ямала плюс транзыт, захоўваньне і рэалізацыя на мясцовым рынку. Цяпер цана на газ для Беларусі складае 132 даляры за тысячу кубамэтраў.
У кастрычніку бакі абвясьцілі аб дасягненьні кампрамісу. Міністар энэргетыкі таксама заявіў тады, што Беларусь да 21 кастрычніка пералічыць сродкі, недаплачаныя за расейскі газ.