Як паведамляецца ў прэсавым рэлізе ЭГУ, новы склад Кіраўнічай рады будзе скарочаны да 9 членаў, якія «маюць новыя кампэтэнцыі, адпаведныя сучасным патрэбам ЭГУ».
У склад Кіраўнічай рады ўвайшлі:
* акадэмік Анатоль Міхайлаў, ex officio (Беларусь), прэзыдэнт Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту;
* Ёрген Ёргенсэн, ex officio (Данія), часовы выканаўца абавязкаў рэктара Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту;
* прафэсар Людгер Кунхардт (Нямеччына), Цэнтар дасьледаваньняў эўрапейскай інтэграцыі, унівэрсытэт Бону;
* прафэсар Майкл Кэнэдзі (ЗША), Інстытут міжнародных і публічных дасьледаваньняў, Браўнаўскі ўнівэрсытэт;
* Пэр Карлсэн (Данія), былы амбасадар Даніі ў Латвіі;
* Эва Асьнецка-Тамецка (Польшча), прарэктар Каледжу Эўропы;
* Ёнас Паслаўскас (Літва), амбасадар па асаблівых даручэньнях у пытаньнях Усходняга партнэрства;
* Арцём Анісімаў (Беларусь), выпускнік ЭГУ, адвакат у галіне касьмічнага права ў Noosphere Ventures.
Яшчэ адзін кандыдат будзе намінаваны ўрадам Швэцыі.
Чакаецца, што першае афіцыйнае паседжаньне абноўленай Кіраўнічай рады ЭГУ адбудзецца ў студзені 2017 году.