На менскім канцэрце «Акіяну Эльзы» прагучала песьня, прысьвечаная Паўлу Шарамету

Павел Шарамет

Падчас канцэрту ўкраінскага гурту «Акіян Эльзы» ў Менск-Арэне лідэр гурту Сьвятаслаў Вакарчук прысьвяціў песьню журналісту Паўлу Шарамету, забітаму сёлета ў Кіеве.

«Вакарчук рыдае, выконваючы «Мить», прысвяцiушы яе Паулу Шарамету. Пасля песні заля Менск-Арэны устае. Хвіліна маучання, хвiліна памяці. Заля плача», - напісала ў сваім профілі на фэйсбуку паэтка Валярына Кустава.