Пытаньне пэрспэктывы

Пітэр Брэйгель Старэйшы, «Краіна абібокаў» (1567)

Б — як безнадзейнасьць і бяда

Е — як екатаньне і енк

Л — як Лукашэнка, Лукашэнка, Лукашэнка...

А — як ахканьне, аборты й арышты

Р — як радыяцыя й рабская рэчаіснасьць

У — як убогасьць і ўціск

С — як страта сумленьня й савецкая сьвядомасьць

Ь — як бясформеннае, беспрынцыповае, перапужанае сэрца

Б — як Божае бласлаўленьне й беззаганная Бацькаўшчына

Е — як Евангельле й еднасьць

Л — як людзкасьць, ласка й любоў

А — як адраджэньне, аднова й алілуя

Р — як росквіт і радасная рэчаіснасьць

У — як упэўненасьць і ўдача

С — як сьвятасьць і слава

Ь — як мяккае, пяшчотнае, любячае сэрца

Восем літар. Сем гукаў. Чатырнаццаць поглядаў.

Světlana Vránová

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org