У бурштыне знайшлі кавалак хваста дыназаўра зь пер’ем узростам 99 мільёнаў гадоў

Ілюстрацыйнае фота

У кавалку бурштыну на поўначы М’янмы навукоўцы знайшлі фрагмэнт хваста дыназаўра — у тым ліку косткі, мяккія тканкі і нават пер’е — узростам 99 мільёнаў гадоў. Пра гэта паведаміў навуковы часопіс Current Biology.

Раней у бурштыне знаходзілі асобныя пёры і адбіткі, якія сьведчылі пра існаваньне дыназаўраў зь пер’ем. Гэта першы выпадак, калі навукоўцы маюць добра захаванае пер’е, відавочна зьвязанае з дыназаўрам. Гэта мае дапамагчы лепей зразумець эвалюцыю і структуру пёраў у дыназаўраў.