6 прадуктаў, якія дапамогуць адолець стомленасьць у сярэдзіне дня

Каля 14-й гадзіны ў людзей звычайна наступае спад актыўнасьці. Гэта можа быць зьвязана з занадта цяжкім абедам, недахопам вады або занадта доўгім сядзеньнем перад кампутарам. Яшчэ адзін кубак кавы — не заўсёды лепшы адказ, бо вялікая колькасьць кафэіну абязводжвае наша цела і павялічвае пачуцьцё стомы.

Аўтар сайту Sharecare Тэйлар Лупоў прапануе некалькі прадуктаў, якія дапамогуць нам пераадолець паўдзённую стому. Наагул, лепш за ўсё дапоўніць ваш запас энэргіі спалучэньне павольных вугляводаў і бялкоў, напрыклад яблык з арахісавым маслам або цэльназерневыя крэкеры з гумусам. Але ёсьць і зусім цудадзейныя харчы. Вось яны:

Семкі шы

Семкі шы ўтрымліваюць валокны, кальцый і магній, які мае жыцьцёва важнае значэньне для вытворчасьці энэргіі нашым целам. Валокны семак шы запавольваюць страваваньне вугляводаў і робяць энэргію ад іх больш даўгавечнай. Замяшайце сталовую лыжку шы ў ранішні кактэйль або ў грэцкі ёгурт, які бераце з сабой на працу для падабеду.

Альтэрнатыўная парада: Вы на працы і адчуваеце стому? Паспрабуйце ўстаць! Хуткі шпацыр да капіявальнай машыны можа павялічыць вашу энэргію.

Шпінат

Шпінат можна дадаваць у садавінны кактэйль, у амлет або салат. Добрая порцыя шпінату ўтрымлівае жыцьцёва важны кампанэнт, які павышае ўзровень энэргіі. Жалеза зьяўляецца ключом да вытворчасьці АТФ (адэназінтрыфасфату) — крыніца энэргіі нашага цела.

Альтэрнатыўная парада: Аднастайнасьць можа быць рэальным дэпрэсантам. Павысіць прадукцыйнасьць могуць перапынкі і засяроджваньне ўвагі на нечым новым.

Гарбузовыя семкі

Жменя белых семак — добрая крыніца жалеза і магнію, якія падвышаюць энэргію. Магній актывізуе стрававальныя фэрмэнты, якія неабходныя для разбурэньня арганізмам ежы, якую ваша цела выкарыстоўвае для здабыцьця энэргіі. Жменя белых семак ўтрымлівае 74 міліграмы (каля 19 працэнтаў) ад рэкамэндаванай дзённай нормы магнію, а таксама пяць грамаў бялку (каля 10 адсоткаў дзённай нормы).

Альтэрнатыўная парада: Абязводжваньне можа ўплываць на функцыі мозгу і ўзровень энэргіі, таму падмацоўвайцеся дадатковай шклянкай вады.

Кавун

Вада можа быць ўзбуджальнікам, таму прадукты, якія напаўняюць вадой ваша цела, павялічваюць і вашу энэргію. Дыня і кавун, якія больш чым на 90 працэнтаў складаюцца з вады, могуць дапамагчы вашаму целу змагацца з паўдзёённай стомленасьцю. Кавун таксама пастаўляе нашаму целу фруктозу — натуральны цукар, які стравуецца павольна і забясьпечвае нас энэргіяй на доўгі час.

Альтэрнатыўная парада: Адчуваеце сябе млява? Зрабіце пару практыкаваньняў на расьцяжку. Расьцяжка дапамагае кіслароду і пажыўным рэчывам трапіць у цягліцы і павялічвае частату сардэчных скарачэньняў. Яна рыхтуе ваш арганізм да фізычнай актыўнасьці і можа амалоджвае цела.

Фісташкі

Фісташкі ўтрымліваюць у сабе шмат вітаміну В6, магнію, жалеза і марганцу, усе зь якіх спрыяюць выпрацоўцы энэргіі. Міндаль, арэхі кешью і арахіс таксама стаяць высока ў сьпісе багатых на магній арэхаў. У 30 грамах фісташак утрымліваецца больш за 6 грамаў бялку. Усяго адна жменя дапаможа вам значна актывавацца.

Альтэрнатыўная парада: Музыка можа быць ўзбуджальнікам, таму уключыце ў навушніках сваю любімую мэлёдыю і праслухайце яе.

Чай

Падвысіць вашу энэргію і актыўнасьць розуму можа і шклянка зялёнага чаю. У кубку зялёнага чаю ўтрымліваецца менш кафэіну, чым у кубку кавы, але дастаткова, каб узбадзёрыць вас. Зялёны чай таксама ўтрымлівае ў сабе L-тэанін — амінакіслоту, якая спрыяе функцыі мозгу.

Альтэрнатыўная парада: Падраміце, калі ў вас ёсьць магчымасьць. 20-30 хвілін лёгкага сну або дрымоты — гэта выдатны спосаб палепшыць канцэнтрацыю і ўвагу.