Гандбалісты зь берасьцейскага клюбу чытаюць верш Багдановіча. Відэа

З нагоды 125-годзьдзя паэта Максіма Багдановіча гульцы берасьцейскага гандбольнага клюбу БГК імя Мяшкова прачыталі верш «Зорка Вэнэра» і выклалі відэа ў сеткі. Чыталі ня толькі беларусы — Сяргей Шыловіч і Вячаслаў Шумак — але і замежнікі: сэрб Растка Стойкавіч, харват Іван Пешыч і славенец Сымон Разгор. Відэа БГК.