Высокапастаўлены прадстаўнік Пэнтагону заявіў, што, па ўсёй верагоднасьці, Паўночная Карэя здольная спалучыць ядзерную боегалоўку з сыстэмай дастаўкі.
Пра гэта паведаміла агенцтва Reuters.
У канцы лістапада Рада бясьпекі ААН увяла новыя санкцыі ў дачыненьні да Паўночнай Карэі ў адказ на выпрабаваньне ядзернай зброі ў верасьні сёлетняга году — «самыя жорсткія» за ўвесь час, адзначыў генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун.