4 сьнежня ў Брукліне (Нью-Ёрк) адбыліся фінальныя гульні восеньскага турніру дыяспараў краінаў былой савецкай прасторы, у якім прыняла ўдзел і беларуская каманда.

Пачынаючы з кастрычніка, каманды мелі магчымасьць сустрэцца спачатку ў рамках групавога этапу, а пасьля і на стадыі плэйоф.

Матч Беларусь-Узбэкістан
Беларуская каманда заняла трэцяе месца ў турніры, абыграўшы ў матчы зс трэцяе месца ўкраінцаў зь лікам 6:2. У фінале сустрэліся каманды Кыргызстану і Туркмэністану. Кіргізы перамаглі зь лікам 4:1.

Беларуская каманда па футболе ў Нью-Ёрку
Беларусы паказалі найлепшыя паказьнікі па забітых галах.
Пэрсанальную ўзнагароду ад арганізатараў турніру за найбольшую колькасьць галоў атрымаў Марцін Глушко.
Андрусь Асадчы
Беларуская каманда рыхтуецца да ўдзелу ў наступных спаборніцтвах па футболу ў Нью-Ёрку.
Як адзначыў арганізатар і капітан беларускай каманды Андрусь Асадчы, "ініцыятыва сабраць беларускую каманду па футболе атрымала станоўчы водгук сярод мясцовай беларускай грамады. Наяўнасьць сваёй каманды дае магчымасьць ня толькі заяўляць пра беларускую прысутнасьць у Нью-Ёрку, але і аб’ядноўваць землякоў вакол нашай ініцыятывы. Я ўдзячны ўсім, хто далучыўся, і вельмі рады, што нам удалося сфармаваць цудоўны калектыў".