Фізык Стывэн Гокінг: «Мы знаходзімся на самым небясьпечным этапе разьвіцьця чалавецтва»

Стывэн Гокінг за працоўным сталом у Кембрыджы.

Брытанскі фізык Стывэн Гокінг (Stephen Hawking) перасьцярог сусьветную супольнасьць ад памылак пасьля выхаду Вялікабрытаніі з Эўразьвязу і абраньня Дональда Трампа прэзыдэнтам ЗША. У артыкуле для брытанскай газэты The Guardian навуковец заявіў, што гэтыя падзеі сталі магчымымі з-за моцнага сацыяльнай няроўнасьці.

«Мы знаходзімся на самым небясьпечным этапе разьвіцьця чалавецтва», — піша Гокінг. Паводле яго, глябалізацыя і хуткае разьвіцьцё тэхналёгій скарачаюць колькасьць працоўных месцаў. Усё гэта, адзначае Гокінг, пагаршаецца тым, што эліты публічна дэманструюць высокі дастатак, што прыводзіць да росту эканамічнай міграцыі і, як наступства, папулізму.

Адзіным правільным падыходам, сьцьвярджае навуковец, могуць быць сумесныя намаганьні ўсіх дзяржаў, накіраваныя на вырашэньне глябальных праблем.