Прыхільнікі Трампа спрабуюць не дапусьціць пераліку галасоў у трох штатах

Генэральны пракурор амэрыканскага штату Мічыган Біл Шуэт падаў судовы пазоў, каб заблякаваць спробы пералічыць галасы выбарнікаў, пададзеныя ў гэтым штаце на прэзыдэнцкіх выбарах 8 лістапада, паведамляе ВВС.

Пералічыць галасы ў Мічыгане, а таксама ў Вісконсіне і Пэнсільваніі запатрабавала кандыдат ад Партыі зялёных на нядаўніх выбарах Джыл Стайн.

Ва ўсіх гэтых штатах перамог Дональд Трамп, хоць амаль усе апытаньні аддавалі перамогу кандыдату ад дэмакратаў Гілары Клінтан.

Біл Шуэт, які заяўляецца, як і абраны прэзыдэнт Трамп, членам Рэспубліканскай партыі, заявіў, што пералік галасоў — працэдура занадта дарагая і ня мае сэнсу.

Джыл Стайн, якая набрала падчас выбараў у Мічыгане 1% галасоў выбарнікаў, у сваю чаргу, назвала заяву Шуэта спробай падрыву дэмакратыі ў краіне.

У Вісконсіне прыхільнікі Трамп таксама падалі пазоў у спробе спыніць ужо распачаты пералік галасоў.

Акрамя таго, юрысты каманды Трампа падалі скаргу і на спробу Джыл Стайн пералічыць галасы ў Пэнсільваніі. «Няма ніякіх доказаў ці нават намёкаў на тое, што падчас выбараў у Пэнсільваніі маглі адбыцца якія-небудзь памылкі», — сьцвярджаюць яны.

Як лічаць экспэрты, нават калі пералік галасоў усё ж будзе праведзены, ён наўрад ці зьменіць вынікі выбараў, паводле якіх прэзыдэнцкую гонку ў ЗША выйграў Дональд Трамп.