Яўген Зяневіч тры гады лістуецца з уладамі, каб пабудаваць пандус

Your browser doesn’t support HTML5

Менскі інвалід-вазочнік, 38-гадовы Яўген тыднямі не выходзіць з уласнай кватэры, бо кожны выхад падобны да спэцапэрацыі, для якой трэба знайсьці памагатых. Мужчына жыве адзін, есьці гатуе сабе сам, на жыцьцё зарабляе праз інтэрнэт. І ўжо тры гады ня можа дабіцца пандуса ў сваім пад'езьдзе.